Экалагічная кампанія “Улакуем малую радзіму” ў гэтым годзе прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі.

13.04.2020
Экалагічная кампанія “Улакуем малую радзіму” ў гэтым годзе прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі. Экалагічную кампанію «Уладкуем малую радзіму» ўпершыню правялі ў 2018 годзе пад знакам Года малой радзімы. Сёлета акцыя прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі. 

Мэта кампаніі – унёсак кожнага ў добраўпарадкаванне свайго горада, раёна, жылога двара, бліжэйшага парку або сквера, прыроднага аб’екта. Гэта можа быць добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пасадка дрэў або кустоў, афармленне кветнікаў, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, удзел у розных экалагічных акцыях і адукацыйных мерапрыемствах. У рэгіёнах Беларусі эколагі працягваюць працу па азеляненні населеных пунктаў. 

11 красавіка ў Віцебскім мікрараёне падчас экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» супрацоўнікі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пасадзілі больш за сотню дрэў. 

У населеных пунктах Віцебскай вобласці за час экалагічнай кампаніі ўжо пасаджана каля 5 тыс. дрэў розных парод і больш за 1 тыс. кустоў. Удзел у гэтых акцыях прынялі жыхары горада, прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў і грамадскія эколагі. 

«Таксама акцыя пройдзе ў Віцебскім мікрараёне Медцэнтр. На бульвары з’явіцца больш за сотню бяроз, клёнаў, ліп. Пасадачны матэрыял удзельнікам мерапрыемства прадаставіць Віцебскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне», – адзначылі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 

11 красавіка ў рамках экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» супрацоўнікі Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працягнулі азеляненне тэрыторыі перспектыўнага заказніка мясцовага значэння Пячэрскага лесапарку і пасадзілі 40 елак. 

У Бабруйску прадстаўнікі Бабруйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя высадзілі 20 саджанцаў ліпы і граба на тэрыторыі, прылеглай да лядовага палацу «Бабруйск-Арэна». 

У 2020 годзе кожны жадаючы зможа пасадзіць сваё дрэва ў населеным пункце і добраўпарадкаваць свой двор. Кожны можа зрабіць свой унёсак у паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя і захаванне памяці гераічнай перамогі нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны! Мінпрыроды дзякуе грамадзянам, грамадскім аб’яднанням, дзяржаўным і прыватным арганізацыям, прадстаўнікам канфесій, устаноў адукацыі за ўнёсак кожнага ва ўладкаванне нашай Радзімы, у захаванне яе прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
Версія для друку Усе навіны