26-я канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў г.Глазга

10.11.2021

Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прадаўжае сваю работу на 26-й канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў г.Глазга (Вялікабрытанія). Прадстаўнікі Мінпрыроды прымаюць актыўны ўдзел у перагаворах па пытаннях фінансавання мерапрыемстваў па рэалізацыі Канвенцыі і Парыжскага пагаднення аб змяненні клімату, фарміравання патэнцыялу бакоў Канвенцыі па зніжэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімату.

Акрамя асноўнага парадку дня 26-й Канферэнцыі, беларуская дэлегацыя 8 лістапада 2021 г. прыняла ўдзел у круглым стале, арганізаваным Ініцыятывай па забеспячэнні транспарэнтнасці дзеянняў у галіне змянення клімату (Initiative for Climate Action Transparency – ICAT). Гэта ініцыятыва з'яўляецца шматбаковым партнёрствам, якое заснавана і фінансуецца Дацкім інвестыцыйным фондам, Фондам кліматычных работ, Федэральным міністэрствам навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і ядзернай бяспекі Германіі і Міністэрствам экалагічнага пераходу Італіі для аказання падтрымкі па развіцці патэнцыялу краін у галіне забеспячэння празрыстасці пры рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення па клімаце.

У ходзе мерапрыемства адбылося абмеркаванне пытанняў удасканалення нацыянальных сістэм маніторынгу, справаздачнасці і верыфікацыі выкідаў парніковых газаў.

Прадстаўнікі розных краін абмяняліся вопытам рэалізацыі праектаў па лініі ICAT, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са змяненнем клімату.

У сваім выступленні прадстаўнік Мінпрыроды Наталія Інчына адзначыла, што Беларусь мае намер эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы ICAT для ўкаранення найлепшых метадалогій па маніторынгу, справаздачнасці і верыфікацыі выкідаў парніковых газаў, а таксама падзяліцца набытым вопытам з іншымі краінамі.

Рэспубліка Беларусь упершыню стала партнёрам гэтай ініцыятывы, і ўжо ў 2021 годзе быў адобраны кіраўніцтвам ICAT праект для нашай краіны.

Версія для друку Усе навіны