Аб субрэгіянальным семінары па распрацоўцы мер для рэалізацыі Нагойскага пратакола для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

13.09.2018
З 10 па 14 верасня ў горадзе Мінску праходзіць субрэгіянальны семінар па распрацоўцы мер для рэалізацыі Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх ужывання для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Азначанае мерапрыемства арганізавана Сакратарыятам Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па праве развіцця, Мінпрыроды і ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі». У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі  10 краін.


Асноўнай мэтай дадзенага субрэгіянальнага семінара з'яўляецца аказанне падтрымкі ў распрацоўцы заканадаўчых, нарматыўных і палітычных мер для выканання Нагойского пратакола да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці з улікам нацыянальных асаблівасцяў краін-Бакоў дадзенай міжнароднай дамовы, а таксама дадатковых рэкамендацый па ўзмацненні даверу паміж дастаўнікамі і карыстальнікамі генетычных рэсурсаў і традыцыйных ведаў, звязаных з гэтымі рэсурсамі.

 

Даведачна:

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 траўня 2014 г. № 235 «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да міжнароднай дамовы" краіна далучылася да Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх ужывання да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці.

 

Версия для печати Все новости